1 ЛЕТАПІСАЎ 11:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Давід жыў у той крэпасьці, таму і называлі яе горадам Давідавым. Біблія (пераклад А.Бокуна) І жыў Давід у крэпасьці, дзеля гэтага назвалі яе горадам Давіда. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Давід абжыўся ў крэпасці, і ад таго была названа Горадам Давіда. |
І сказалі жыхары Евуса Давіду: ня ўвойдзеш сюды. Але Давід узяў крэпасьць Сіён: гэта - горад Давідаў.
І сказаў Давід: хто першы за ўсіх паб'е Евусэяў, той будзе галавою і ваенным начальнікам. І ўзышоў самы першы Ёаў, сын Саруі, і зрабіўся ўзначальцам.