1 КАРЫНФЯНАЎ 15:36 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Неразумны! тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ; Біблія (пераклад А.Бокуна) Неразумны! Тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) О неразумны! Дык жа тое, што ты сееш, не ажыве, калі перш не памрэ. |
Але Бог сказаў яму: неразумны! гэтае ж ночы душу тваю забяруць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты назапасіў?
Тады Ён сказаў ім: о, няцямныя і марудныя сэрцам, каб верыць ва ўсё, што прадказвалі прарокі!
Праўду, праўду кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, дык застанецца адно; а калі памрэ, дык уродзіць багата плоду.
і калі ты сееш, дык сееш ня цела будучае, а голае зерне, якое будзе, пшанічнае або іншае якое;