1 КАРЫНФЯНАЎ 10:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё, што прадаецца на торжышчы, ежце не перабіраючы, дзеля спакою сумленьня; Біблія (пераклад А.Бокуна) Усё, што продаецца на рэзьніцы, ешце, не дасьледуючы дзеля сумленьня, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык усё, што на рынку прадаюць, ежце, не сумняваючыся, дзеля супакою сумлення, |
Я ведаю і ўпэўнены ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога ў самім сабе нячыстага; яно нячыстае толькі ў таго, хто што-небудзь лічыць нячыстым.
Але ня ўсе маюць такое разуменьне: некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ідалаахвярнае як ахвяры ідальскія, і сумленьне іхняе, як што ёсьць нямоглае, апаганьваецца.
Бо кожнае стварэньне Божае - добрасьць, і нішто ня можа асуджацца, калі прымаецца з падзякаваньнем,
У чыстых усё чыстае: а ў апаганеных і няверных няма нічога чыстага, а спаганены і розум іхні ды сумленьне.