І ўзяў Ільля хлопчыка, і занёс яго з верхняга пакою ў дом, і аддаў яго маці ягонай, і сказаў Ільля: «Глядзі, жывы сын твой».
ЯНА 4:51 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі ён ужо вяртаўся дадому, перанялі яго слугі ягоныя і паведамілі, кажучы: «Сын твой жывы». Біблія (пераклад В. Сёмухі) На дарозе сустрэлі яго слугі ягоныя і сказалі: сын твой здаровы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі быў яшчэ ў дарозе, паслугачы яго выйшлі насустрач яму, каб сказаць, што сын яго жыве. |
І ўзяў Ільля хлопчыка, і занёс яго з верхняга пакою ў дом, і аддаў яго маці ягонай, і сказаў Ільля: «Глядзі, жывы сын твой».
Кажа яму Ісус: «Ідзі, сын твой жывы!» І паверыў чалавек той словам, якія сказаў яму Ісус, і пайшоў.
Ён спытаўся ў іх: «А якой гадзіне палягчэла яму?» І сказалі яму: «Учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго».
Дык даведаўся бацька, што гэта была тая гадзіна, калі Ісус сказаў яму: «Сын твой жывы». І паверыў ён сам і ўвесь дом ягоны.