I сказаў яму: «Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестку». I паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем.
ЭСТЭР 2:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І кожны дзень Мардэхай прыходзіў да панадворку дому жанчынаў, каб даведацца, як маецца Эстэр і што робіцца з ёю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кожнага дня Мардахэй прыходзіў да двара жаночага дома, каб даведвацца пра здароўе Эстэры і пра тое, што робіцца зь ёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мардахэй хадзіў штодзень каля панадворку дома, у якім пражывалі выбраныя дзяўчаты, рупячыся пра здароўе Эстэр ды жадаючы ведаць, што з ёй адбываецца. |
I сказаў яму: «Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестку». I паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем.
Ня выявіла Эстэр народу свайго і паходжаньня свайго, бо Мардэхай загадаў ёй, каб яна не выяўляла [гэтага].
І прыходзіла чарга кожнай дзяўчыне ўваходзіць да валадара Ахашвэроша пры сканчэньні дванаццаці месяцаў знаходжаньня іх паводле закону жонак, бо столькі цягнуцца дні падрыхтоўкі іхняй, шэсьць месяцаў — алеем міра і шэсьць месяцаў — пахошчамі і адмысловымі масьцямі жаночымі.
І праз колькі дзён сказаў Павал да Барнабы: «Вярнуўшыся, адведаем братоў нашых у-ва ўсіх гарадах, у якіх мы прапаведвалі слова Госпада, як яны маюцца».
І занясі дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў тваіх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія».