ЭКЛЕЗІЯСТА 9:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо той, хто знаходзіцца між усімі жывымі, мае надзею, бо лепш жывы сабака, чым здохлы леў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто сярод жывых, той мае яшчэ надзею, бо і сабаку жывому лепей, чым мёртваму льву. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той, хто знаходзіцца між усімі жывымі, мае надзею: лепшы жывы сабака, чым здохлы леў. |
І тое кепска ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам, што адна доля для ўсіх; і таксама сэрца сыноў чалавечых поўнае зла, і шаленства [маюць яны] ў сэрцы пад час жыцьця свайго, а потым [адыходзяць] да памёршых.
Бо жывыя ведаюць, што памруць; а памёршыя нічога ня ведаюць, і ня маюць больш ніякай платы, бо забытая памяць пра іх.
Бо не апраметная будзе славіць Цябе, і сьмерць ня будзе хваліць Цябе. Ня маюць надзеі на вернасьць Тваю тыя, што зыходзяць у магілу.