А ў першы год Кіра, валадара Пэрсаў, каб споўнілася слова ГОСПАДА праз вусны Ярэміі, узрушыў ГОСПАД дух Кіра, валадара Пэрсаў, і ён абвясьціў у-ва ўсім валадарстве сваім, і таксама пісьмова, кажучы:
ЭЗДРЫ 4:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ім Зэрубабэль і Ешуа, і іншыя галовы [дамоў] бацькоў Ізраіля: «Не будаваць вам і нам [разам] Дом Богу нашаму. Мы адны будзем будаваць для ГОСПАДА, Бога Ізраіля, як загадаў нам Кір, валадар Пэрсаў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ім Зарававэль і Ісус і астатнія ўзначальнікі пакаленьняў Ізраільскіх: не будаваць вам разам з намі дом нашаму Богу; мы адны будзем будаваць дом Госпаду Богу Ізраілеваму, як загадаў нам цар Кір, цар Персідскі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Зарабабэль, і Ешуа, і іншыя кіраўнікі родаў Ізраэля сказалі ім: «Не належыць нам з вамі будаваць дом Богу нашаму, але мы самі пабудуем самастойна дом Госпаду, Богу Ізраэля, як загадаў нам Кір, цар персаў». |
А ў першы год Кіра, валадара Пэрсаў, каб споўнілася слова ГОСПАДА праз вусны Ярэміі, узрушыў ГОСПАД дух Кіра, валадара Пэрсаў, і ён абвясьціў у-ва ўсім валадарстве сваім, і таксама пісьмова, кажучы:
У першы год Кіра, валадара Пэрсаў, каб споўнілася слова ГОСПАДА з вуснаў Ярэміі, узрушыў ГОСПАД дух Кiра, валадара Пэрсаў, і ён абвясьціў у-ва ўсім валадарстве сваім, а таксама пісьмова, кажучы:
«Гэтак кажа Кір, валадар Пэрсаў: “Усе валадарствы зямлі даў мне ГОСПАД, Бог нябесны. І Ён загадаў мне пабудаваць Дом Яму ў Ерусаліме, які ў Юдэі.
Калі ёсьць хто з вас з усяго народу Ягонага, няхай Бог ягоны будзе з ім, і няхай узыйдзе ён у Ерусалім, які ў Юдэі, і няхай будуе Дом ГОСПАДА, Бога Ізраіля. Гэта той Бог, Які ў Ерусаліме.
І ў другім годзе пасьля прыходу іхняга да Дому Божага ў Ерусалім, у другі месяц, пачалі [будаваць] Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і рэшта братоў іхніх, сьвятары і лявіты, і ўсе, што ўзыйшлі з палону ў Ерусалім, і паставілі лявітаў ад дваццаці гадоў і вышэй кіраваць працамі ў Доме ГОСПАДА.
І я даў ім адказ, і сказаў ім: «Бог нябесны, Ён [Сам] дасьць нам посьпех, і мы, слугі Ягоныя, устанем і будзем будаваць. А для вас няма ані часткі, ані праведнасьці, ані памяці ў Ерусаліме».
Я кажу пра Кіра: “Пастыр Мой”, і ён выканае ўсю волю Маю і скажа Ерусаліму: “Ты будзеш адбудаваны!”, а сьвятыні: “Ты будзеш закладзена!”»
Дзеля слугі Майго Якуба і дзеля Ізраіля, выбранца Майго, Я назваў цябе імем тваім, вызначыў цябе, хоць ты ня ведаеш Мяне.
Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.
Жанчына Самаранка кажа Яму: «Як Ты, Юдэй, просіш піць у мяне, жанчыны Самаранкі?» Бо Юдэі ня маюць зносін з Самаранамі.