каб складалі цэласпаленьні ГОСПАДУ на ахвярніку цэласпаленьня заўсёды, раніцаю і ўвечары, паводле ўсіх пастановаў Закону ГОСПАДА, які Ён загадаў Ізраілю.
ЭЗДРЫ 3:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставілі ахвярнік на падмурку ягоным, хоць [былі] ў страху ад народу зямлі гэтай, і склалі на ім цэласпаленьні для ГОСПАДА, цэласпаленьні ранішнія і вечаровыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставілі ахвярнік на падмурку ягоным, бо яны былі ў страху ад іншаземных народаў; і пачалі прыносіць на ім цэласпаленьні Госпаду, цэласпаленьні ранішнія і вечаровыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А паставілі ахвярнік на яго падножжах, бо адчувалі пагрозу ад суседніх народаў, і на ім складалі цэласпаленні Госпаду зранку і ўвечары. |
каб складалі цэласпаленьні ГОСПАДУ на ахвярніку цэласпаленьня заўсёды, раніцаю і ўвечары, паводле ўсіх пастановаў Закону ГОСПАДА, які Ён загадаў Ізраілю.
І зрабіў ахвярнік мядзяны: дваццаць локцяў даўжыня ягоная, і дваццаць локцяў шырыня ягоная, і дзесяць локцяў вышыня ягоная.
і сказаў яму: "Вазьмі гэтае начыньне і ідзі, занясі яго ў сьвятыню, якая ў Ерусаліме, і няхай Дом Божы будзе адбудаваны на месцы сваім".
Вогнішча [мае] дванаццаць [локцяў] даўжыні і дванаццаць [локцяў] шырыні, чатырохкутнае, на чатыры свае бакі [роўнае].