З таго дня Гідэона назвалі Еруббаал, кажучы: «Няхай Баал змагаецца з ім, бо ён разваліў ахвярнік ягоны».
СУДЗЬДЗЯЎ 8:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Еруббаал, сын Ёаша, пайшоў, і жыў у доме сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Ераваал, сын Ёасаў, і жыў у доме сваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ерабаал, сын Ёаса, пайшоў і жыў у сваім доме; |
З таго дня Гідэона назвалі Еруббаал, кажучы: «Няхай Баал змагаецца з ім, бо ён разваліў ахвярнік ягоны».
І ўстаў раніцаю Еруббаал або Гідэон, і ўвесь народ, які з ім, і разлажыліся табарам каля крыніцы Харод. А табар Мадыянцаў быў на поўнач ад яго, каля ўзгорка Морэ, у лагчыне.
І ўпакорыліся Мадыянцы перад сынамі Ізраіля, і не паднялі яны болей галавы, і зямля сорак гадоў адпачывала, калі жыў Гідэон.
І паслаў ГОСПАД Еруббаала, Бэдана, Ефтаха і Самуэля, і вызваліў вас з рук ворагаў вашых наўкола, і жылі вы ў бясьпецы.