Ён зьнішчыў узгоркі, паламіў слупы, пасьсякаў Астартаў і скрышыў зьмея мядзянага, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан.
СУДЗЬДЗЯЎ 6:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І раніцаю ўсталі людзі таго гораду, і вось, развалены ахвярнік Баала і сьсечанае сьвятое дрэва, якое пры ім, і другі бычок складзены ў ахвяру цэласпаленьня на пабудаваным ахвярніку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Раніцай усталі жыхары горада, і вось, ахвярнік Ваалаў разбураны, і дрэва каля яго сьсечанае, і другое цяля прынесена на цэласпаленьне на ягоным ахвярніку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі раніцай падняліся людзі таго горада, то ўбачылі разбураны ахвярнік Баала, і ссечаны святы гай, і другога бычка, ускладзенага на ахвярнік, што быў тады пабудаваны. |
Ён зьнішчыў узгоркі, паламіў слупы, пасьсякаў Астартаў і скрышыў зьмея мядзянага, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан.
І ўзяў Гідэон дзесяць чалавек слугаў сваіх, і зрабіў, як прамовіў яму ГОСПАД. Але баяўся ён дому бацькі свайго і жыхароў таго гораду, і не зрабіў гэтага ўдзень, але зрабіў уначы.
І казалі яны адзін аднаму: «Хто гэта зрабіў?» І шукалі, і даведваліся, і сказалі: «Гідэон, сын Ёаша, зрабіў гэта».
І ўзяў Самуэль адно ягнятка-сасунка, і склаў усяго яго ГОСПАДУ ў ахвяру цэласпаленьня. І клікаў Самуэль ГОСПАДА ў справе Ізраіля, і выслухаў яго ГОСПАД.