і сказаў: «Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго.
СУДЗЬДЗЯЎ 6:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не адыходзься адгэтуль, пакуль я прыйду да Цябе і прынясу ахвяру маю, і складу яе Табе». І [Госпад] сказаў: «Пачакаю, пакуль вернешся». Біблія (пераклад В. Сёмухі) ня йдзі адгэтуль, пакуль я ня прыйду да цябе і не прынясу дарунку майго і не прапаную Табе. Ён сказаў: Я застануся, пакуль ты ня вернешся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не адыходзь адсюль, пакуль я не вярнуся і не прынясу ахвяру, каб скласці яе Табе». А Госпад на гэта адказаў: «Я пачакаю твайго прыходу». |
і сказаў: «Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго.
А я вазьму кавалак хлеба, і пасіліце сэрцы Вашыя, потым пойдзеце, бо дзеля гэтага вы прайшлі каля слугі Вашага». Яны сказалі: «Зрабі так, як сказаў».
Але ён іх вельмі ўпрошваў, і яны зьвярнулі да яго, і ўвайшлі ў дом ягоны. І ён справіў ім гасьціну, і напёк праснакоў, і яны елі.
І сказаў Маноах анёлу ГОСПАДА: «Дазволь затрымаць цябе, пакуль прыгатуем страву для цябе з казьляняці».
І адказаў ён Яму: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне нейкі знак, што гэта Ты гаворыш са мною.
І Гідэон пайшоў, і падрыхтаваў казьляня і праснакоў з эфы мукі, і мяса палажыў у кош, а страву — у гаршчок, і прынёс гэта ўсё пад дуб, і ахвяраваў Яму.