Зямля павінна быць падзелена жэрабям, і спадчыну атрымаюць паводле [лічбы] імёнаў у родах бацькоў іхніх.
СУДЗЬДЗЯЎ 21:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі яны: «Спадчынная зямля застаецца ацалелым [сынам] Бэн’яміна, каб не прапала адно калена ў Ізраілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі: спадчынная зямля няхай застаецца ацалелым сынам Веньяміна, каб ня зьнікла племя зь Ізраіля; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб не прапала адно пакаленне ў Ізраэля. |
Зямля павінна быць падзелена жэрабям, і спадчыну атрымаюць паводле [лічбы] імёнаў у родах бацькоў іхніх.
Няхай не пераходзіць спадчына сыноў Ізраіля з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Няхай сыны Ізраіля трымаюцца спадчыны пакаленьня бацькоў сваіх.
І сказалі старшыні грамады: «Што зробім з рэштаю, якія не атрымалі жонак? Бо ўсе жанчыны ў Бэн’яміна загінулі».
Дачок сваіх мы ня можам ім даць, бо мы зьвязаныя прысягаю, бо прысягнулі сыны Ізраіля: “Пракляты, хто дасьць жонку Бэн’яміну!”»