Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 20:47 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

А тыя шэсьцьсот чалавек, што засталіся, уцяклі да скалы Рымон, і заставаліся на скале Рымон чатыры месяцы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўцяклі астатнія ў пустыню, да скалы Рымона, шэсьцьсот чалавек, і заставаліся там у каменнай гары Рымоне чатыры месяцы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Такім чынам, шэсцьсот чалавек засталіся з усёй колькасці Бэньяміна, якія змаглі ўратавацца і ўцячы ў пустыню, і сядзелі яны на скале Рэмон чатыры месяцы.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 20:47
9 Крыжаваныя спасылкі  

Калі б ГОСПАД Магуцьцяў не пакінуў нам рэшты, сталіся б мы як Садом, былі б падобныя да Гаморы.


Хоць беззаконьні нашыя сьведчаць супраць нас, ГОС­ПАДЗЕ, Ты ўчыні [з намі] дзеля імя Твайго, бо павялічыліся адступніцтвы нашыя, мы саграшылі супраць Цябе.


бо Ён дае пакуты, але літуецца паводле мноства міласэрнасьці Сваёй,


ГОСПАДЗЕ, я пачуў вестку Тваю, і спалохаўся. ГОСПАДЗЕ! Справу Тваю ў сярэдзіне гадоў ажыві, у сярэдзіне гадоў зьяві, у гневе ўзгадай пра літасьць.


І ўся зямля будзе як раўніна ад Гевы да Рымону, які на поўдні ад Ерусаліму, і ён будзе ўзьняты, і будзе заселены на месцы сваім, ад Брамы Бэн’яміна і да месца Брамы Першай, аж да Брамы Нарожнай, і ад Вежы Хананэля аж да тоўчні валадара.


І ўсіх Бэн’ямінцаў палегла ў той дзень дваццаць пяць тысячаў мужчынаў, узброеных мячом, усе ваяры мужныя.


А сыны Ізраіля вярнуліся да сыноў Бэн’яміна, і выбілі вострывам мяча, ад мужчынаў аж да быдла і да ўсяго, што знайшлі. Таксама ўсе гарады і мясцовасьці іхнія спалілі агнём.


І грамада паслала да сыноў Бэн’яміна, якія былі на скале Рымон, каб аб’явіць ім мір.