І Давід пытаўся ў ГОСПАДА, і Ён сказаў: «Не выходзь, але абыйдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку дрэваў бальзамовых.
СУДЗЬДЗЯЎ 20:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сыны Ізраіля паставілі кругом Гівы засады. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставіў Ізраіль засаду вакол Гівы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады сыны Ізраэля паставілі кругом горада засады; |
І Давід пытаўся ў ГОСПАДА, і Ён сказаў: «Не выходзь, але абыйдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку дрэваў бальзамовых.
Зробіш з Гаем і валадаром ягоным, як зрабіў ты з Ерыхонам і валадаром ягоным. Вазьміце толькі сабе здабычу і жывёлу. Зрабі засаду на горад з другога боку [гораду]».
і загадаў ім, кажучы: «Станьце ў засаду за горадам і не адыходзьце далёка ад гораду. Будзьце ўсе гатовыя.
На трэці дзень пайшлі сыны Ізраіля супраць сыноў Бэн’яміна і, падобна як першы раз, сталі ў шыхт насупраць Гівы.
І выйшлі супраць Гівы дзесяць тысячаў выбранцоў з усяго Ізраіля, і пачалася цяжкая бітва. А [сыны Бэн’яміна] не разумелі, што чакае іх параза.