Але і тады, калі яны будуць у зямлі ворагаў іхніх, Я не адкіну іх зусім і ня буду брыдзіцца імі так, каб цалкам іх зьнішчыць і зламаць запавет Мой з імі, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні.
СУДЗЬДЗЯЎ 16:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тым часам раней зголеныя валасы сталі ў яго адрастаць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тым часам валасы на галаве ў яго пачалі падрастаць, дзе яны былі выстрыжаны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тым часам раней паголеныя валасы сталі ў яго адрастаць. |
Але і тады, калі яны будуць у зямлі ворагаў іхніх, Я не адкіну іх зусім і ня буду брыдзіцца імі так, каб цалкам іх зьнішчыць і зламаць запавет Мой з імі, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні.
І будзе судзіць ГОСПАД народ Свой, і пашкадуе Ён слугаў Сваіх, калі ўбачыць, што рука іхняя аслабела і што няма ані нявольнікаў, ані вольных.
І схапілі яго Філістынцы, і адразу выкалалі яму вочы, і завялі ў Газу, дзе, прыкуты двума ланцугамі мядзянымі, мусіў ён малоць зерне ў вязьніцы.
А валадары Філістынцаў сабраліся ўсе, каб скласьці ахвяру богу свайму Дагону і павесяліцца. Яны казалі: «Бог наш аддаў у рукі нашыя ворага нашага, Самсона».