І сказаў ён слугам сваім: «Паглядзіце на поле, якое мае Ёаў побач з маім, і [расьце] на ім ячмень. Ідзіце і спаліце яго агнём». І слугі Абсалома спалілі поле агнём.
СУДЗЬДЗЯЎ 15:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І запаліў паходні, і пусьціў іх на збожжа Філістынскае, і спаліў ім снапы і няжатае збожжа, і сады вінаградныя, і сады аліўкавыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і запаліў паходні, і пусьціў іх на жніво Філістымскае, і выпаліў капіцы і няжаты хлеб, і вінаградныя сады і аліўкавыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Запаліўшы паходні, ён пусціў лісаў, каб яны разбегліся ў розныя бакі. Лісы адразу ж пабеглі на палі філістынцаў. Запаліўшы іх, яны спалілі і ўжо сабраны ўраджай, і тое, што ў той час было ў сцябле, так што полымя ахапіла нават і вінаграднікі з маслінавымі гаямі. |
І сказаў ён слугам сваім: «Паглядзіце на поле, якое мае Ёаў побач з маім, і [расьце] на ім ячмень. Ідзіце і спаліце яго агнём». І слугі Абсалома спалілі поле агнём.
Калі выйдзе агонь і ахопіць цярніну, і пажарэ снапы, або збожжа, або поле, тады плацячы, заплаціць той, хто запаліў агонь.
а ў сёмы [год] запусьці яе і пакінь яе, і будуць жывіцца [з яе] бедныя народу твайго, а рэштаю пасьля іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так зробіш з вінаграднікам тваім і з аліўнікам тваім.
І пайшоў Самсон, і налавіў трыста лісаў, і ўзяў паходні, і прывязаў хвост да хваста, а пасярэдзіне, між двума хвастамі, прычапіў па адной паходні.
І пыталіся Філістынцы: «Хто гэта зрабіў?» Ім адказалі: «Гэта Самсон, зяць аднаго чалавека з Тымны, бо ён забраў у яго жонку і аддаў яе сябру ягонаму». І пайшлі Філістынцы, і спалілі жанчыну і бацьку яе.