СУДЗЬДЗЯЎ 15:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі яму: «Прыйшлі мы зьвязаць цябе і выдаць у рукі Філістынцаў». І сказаў ім Самсон: «Прысягніце мне, што мяне не заб’ецё». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі яму: мы прыйшлі зьвязаць цябе, каб аддаць цябе ў рукі Філістымлянам. І сказаў ім Самсон: прысягнеце мне, што вы не забэяце мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Прыйшлі мы, — кажуць яму, — звязаць цябе і выдаць у рукі філістынцаў». Сказаў ім Самсон: «Прысягніце і паабяцайце мне, што мяне не заб’яце». |
І пайшоў Бэная, сын Егаяды, і ўдарыў [Ёава], і забіў яго. І быў ён пахаваны ў доме сваім у пустыні.
Ён жа думаў, што браты ягоныя зразумеюць, што Бог рукой ягонай дае ім выбаўленьне, а яны не зразумелі.
І тры тысячы мужчынаў з пакаленьня Юды пайшлі на вяршыню гары ў Этаме, і сказалі Самсону: «Ці ты ня ведаеш, што Філістынцы пануюць над намі? Што ты нарабіў нам?» Ён ім сказаў: «Як яны зрабілі мне, так і я ім зрабіў».
Яны сказалі: «Не заб’ём, але зьвязанага выдадзім цябе ім». І зьвязалі яго дзьвюма новымі вяроўкамі, і зьвялі са скалы.
І сказалі Зэбах і Цальмуна: «Ты сам устань і забі нас, бо які чалавек, такая і сіла ягоная». І ўстаў Гідэон, і забіў Зэбаха і Цальмуна, і забраў паўмесяцы, што віселі на шыях вярблюдаў іхніх.