І зьвярнуўся да іх Самсон: «Загадаю я вам загадку. Калі разгадаеце мне яе за сем дзён банкету, я дам вам трыццаць шатаў ільняных і трыццаць зьменаў вопратак.
СУДЗЬДЗЯЎ 14:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі ня зможаце разгадаць, вы дасьцё мне трыццаць шатаў ільняных і трыццаць зьменаў вопратак». Яны адказалі яму: «Загадвай загадку сваю, а мы будзем слухаць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі ня здолееце адгадаць мне, дык вы дайце мне трыццаць сіндонаў і трыццаць перамен вопраткі. Яны сказалі яму: загадай загадку тваю, паслухаем. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі не зможаце разгадаць, вы дасцё мне трыццаць шатаў ільняных і такую ж колькасць тунікаў». Яны адказалі яму: «Загадвай сваю загадку, каб мы паслухалі яе». |
І зьвярнуўся да іх Самсон: «Загадаю я вам загадку. Калі разгадаеце мне яе за сем дзён банкету, я дам вам трыццаць шатаў ільняных і трыццаць зьменаў вопратак.
І ён сказаў ім: «З таго, хто есьць, выйшла тое, што [можна] зьесьці, а з дужага выйшла слодыч». І тры дні не маглі яны адгадаць загадкі.