Бо ў табары Сірыйскім даў Госпад чуць голас калясьніцаў, коней і войска вялікага, і сказалі яны адзін аднаму: «Вось, валадар Ізраіля наняў супраць нас валадароў Хетаў і валадароў Эгіпецкіх, каб ішлі супраць нас».
СУДЗЬДЗЯЎ 1:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І чалавек той пайшоў у зямлю Хетаў, і заснаваў там горад, і назваў яго Люз, які гэтак называецца па сёньняшні дзень. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек гэты пайшоў у зямлю Хэтэяў і пабудаваў горад і назваў яго Луз. Гэта імя ў яго да сёньня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той жа, адпушчаны, пайшоў у зямлю Хецім, і заснаваў там горад, і назваў яго Лузам, ён так называецца па сённяшні дзень. |
Бо ў табары Сірыйскім даў Госпад чуць голас калясьніцаў, коней і войска вялікага, і сказалі яны адзін аднаму: «Вось, валадар Ізраіля наняў супраць нас валадароў Хетаў і валадароў Эгіпецкіх, каб ішлі супраць нас».
І яны зыходзілі і прывозілі з Эгіпту калясьніцы за шэсьцьсот сыкляў срэбра і каня за сто пяцьдзясят [сыкляў]. І гэтак праз рукі іхнія прывозілі іх для ўсіх валадароў Хетаў і валадароў Араму.
І ён паказаў ім уваход у горад, яны выбілі горад вострывам мяча, а чалавека таго і ўсю сям'ю ягоную адпусьцілі.
А Манаса не здабыў Бет-Шэан і Таанах з ваколіцамі іхнімі, і жыхароў Дору, і Іблеаму, і Мэгіддо з ваколіцамі іхнімі, і засталіся Хананейцы жыць на гэтай зямлі.