Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.
РУТ 3:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І гэта праўдзіва, што я — сваяк-абаронца твой, але ёсьць яшчэ сваяк-абаронца, бліжэйшы, чым я. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хоць і праўда, што я родзіч, але ёсьць яшчэ родзіч бліжэйшы за мяне; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не пярэчу, што я сваяк табе, але ёсць другі, бліжэйшы за мяне. |
Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.
каб не вывышаліся і не ашуквалі ў справах брата свайго, таму што Госпад — мсьціўца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.
І сказала Наомі нявестцы сваёй: «Няхай ён будзе дабраслаўлёны ГОСПАДАМ, Які не забыўся пра міласэрнасьць Сваю для жывых і памерлых». І сказала ёй Наомі: «Гэты чалавек — блізкі сваяк наш, ён — сваяк-абаронца наш».
І цяпер, дачка мая, ня бойся. Я зраблю для цябе ўсё, пра што ты сказала, бо ведаюць усе ў брамах народу майго, што ты — жанчына дабрадзейная.
Заставайся на ноч, а раніцаю, калі ён адкупіць цябе, добра, няхай адкупіць. А калі ён не захоча адкупіць цябе, я адкуплю цябе, як жывы ГОСПАД. Сьпі тут да раніцы».
І ўзьняўся Боаз да брамы, і сеў там, і вось, сваяк-абаронца, пра якога казаў Боаз, ідзе. І кажа [Боаз]: «Чалавеча, падыйдзі і сядзь тут». І той падыйшоў, і сеў.
І я сказаў, што [належыцца] данесьці да вушэй тваіх гэтыя словы: “Набудзь [поле] перад тымі, хто сядзіць тут, і перад старшынямі народу нашага”. Калі адкупіш, адкупляй. А калі не адкупіш, скажы мне, каб я ведаў, бо ніхто ня можа адкупіць перад табою, а я — за табою». І той сказаў: «Я адкуплю».