І Я вызначыў месца народу Майму Ізраілю, і Я ўмацую яго, і пасялю яго там, і ня будзе ён болей трывожаны, і Я ня дам яго ўціскаць людзям нягодным як [было] на пачатку.
ПСАЛТЫР 80:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты вінаградную лазу вынес з Эгіпту, выгнаў народы і яе пасадзіў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слухай, народзе Мой, і Я буду сьведчыць табе; Ізраіле! о, калі б ты паслухаў Мяне! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перанёс Ты вінаград з Егіпта, выгнаў паганаў, а яго пасадзіў. |
І Я вызначыў месца народу Майму Ізраілю, і Я ўмацую яго, і пасялю яго там, і ня будзе ён болей трывожаны, і Я ня дам яго ўціскаць людзям нягодным як [было] на пачатку.
Юда і Ізраіль былі шматлікія, як пясок марскі. Яны ўдосталь елі і пілі, і цешыліся.
І Юда і Ізраіль жылі ў бясьпецы, кожны пад вінаградам сваім і пад дрэвам фігавым сваім ад Дану да Бээр-Шэвы ў-ва ўсе дні Салямона.
І даў Ёаў лічбу палічанага народу Давіду; і было ўсіх Ізраільцян тысяча тысячаў і сто тысячаў мужоў, якія выцягваюць меч, а ў Юды — чатырыста семдзясят тысячаў, якія выцягваюць меч.
Прыйдзе дзень, што закарэніцца Якуб, закрасуе і разрасьцецца Ізраіль, і напоўніць аблічча зямлі пладамі.
Ён абкапаў яго і ачысьціў яго ад камянёў, і пасадзіў у ім найлепшую лазу вінаградную, і пабудаваў вежу на сярэдзіне яго, і паставіў у ім тоўчню, і спадзяваўся, што вырасьце вінаград, але вырасьлі дзікія ягады.
Ты пасадзіў іх, і яны запускаюць карані, узрастаюць і даюць плады; блізкі Ты да вуснаў іхніх і далёка ад нырак іхніх.
А Я пасадзіў цябе як выборную лазу вінаградную, лазу з насеньня праўдзівага. І як жа ты ператварылася ў Мяне на дзічку вінаграду звыраднелага?
І паслаў Я перад абліччам вашым шаршанёў, і яны выгналі іх перад вамі, двух валадароў Амарэйскіх, не мячом тваім і ня лукам тваім.