ПСАЛТЫР 119:57 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Частка мая, ГОСПАДЗЕ, — сказаў я,— захоўваць слова Тваё». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ГЭТ. Доля мая — Госпад: паабяцаў я пільнавацца слоў Тваіх. |
Гляджу я ўправа, і бачу, што няма нікога, хто б ведаў мяне; загінуў прытулак мой, ніхто не шукае душы маёй.
Не такая, як яны, частка Якуба, бо Ён —Той, Які ўкшталтаваў усё, а Ізраіль — племя спадчыны Ягонай. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
Не атрымаюць яны спадчыны сярод братоў сваіх, бо ГОСПАД — спадчына іхняя, як Ён прамовіў да іх.
А калі нядобра ў вачах вашых служыць ГОСПАДУ, выбірайце сабе сёньня, каму будзеце служыць: ці багам, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі, ці багам Амарэйцаў, у зямлі якіх вы жывіцё. А я і дом мой будзем служыць ГОСПАДУ».
І выгнаў ГОСПАД перад намі ўсе народы і Амарэйцаў, жыхароў зямлі гэтай, і мы будзем таксама служыць ГОСПАДУ, бо Ён — Бог наш!»