ПСАЛТЫР 104:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Там птушкі робяць гнёзды, бусел на кіпарысе [мае] дом свой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паслаў перад імі чалавека: у рабы быў прададзены Язэп. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Там будуць гнездавацца вераб’і, хата бусла — на верхавіне іх. |
Ты, што жывеш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе болі, як болі той, якая нараджае.
Нават бусел у небе ведае пару сваю, туркаўка, ластаўка і жораў захоўваюць час прылёту свайго, а народ Мой ня ведае суду ГОСПАДА.
У галінах ягоных парабілі гнёзды ўсе птушкі нябесныя; а пад гальлём ягоным нараджаліся ўсе зьвяры палявыя, і ў ценю ягоным жылі ўсе народы шматлікія.
вось значэньне, валадару, і вось пастанова Найвышэйшага, якая прыйдзе на пана майго, валадара.
Калі ўздымешся, як арол, і калі між зоркамі зробіш гняздо сваё, адтуль Я скіну цябе, кажа ГОСПАД.
Яно меншае за ўсякае насеньне, а калі вырасьце — большае за ўсе расьліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і хаваюцца ў галінах яго».