Прашу Цябе, Госпадзе, няхай будзе вуха Тваё ўважлівае да малітвы слугі Твайго і да малітваў слугаў Тваіх, якія баяцца імя Твайго. І дай посьпех, прашу, слузе Твайму сёньня, і даруй яму мець ласку перад абліччам чалавека гэтага». А я быў падчашым валадара.
Няхай будзе вуха Тваё ўважлівае і вочы Твае адкрытыя, каб пачуць малітву слугі Твайго, якой я малюся перад абліччам Тваім сёньня дзень і ноч за сыноў Ізраіля, слугаў Тваіх, і прызнаюся ў грахах сыноў Ізраіля, якімі мы грашылі супраць Цябе, і я, і дом бацькі майго грашылі.
І я даў ім адказ, і сказаў ім: «Бог нябесны, Ён [Сам] дасьць нам посьпех, і мы, слугі Ягоныя, устанем і будзем будаваць. А для вас няма ані часткі, ані праведнасьці, ані памяці ў Ерусаліме».
Я сьцьвярджаю слова слугі Майго, і выконваю раду пасланцоў Маіх. Я кажу Ерусаліму: “Ты будзеш заселены!”, і гарадам Юды: “Вы будзеце адбудаваныя, і руіны вашыя Я аднаўлю”.