Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




НЭЭМІІ 9:36 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Вось, мы сёньня [сталіся] нявольнікамі, і на зямлі, якую Ты даў бацькам нашым, каб елі яны плады яе і даброцьці яе, вось, мы [сталіся] нявольнікамі на ёй,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І вось, мы цяпер рабы; на той зямлі, якую Ты даў бацькам нашым, каб карміцца яе пладамі і яе дабром, вось, мы рабы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І вось, мы самі сёння сталі нявольнікамі ў зямлі, якую Ты даў бацькам нашым, каб спажывалі плады яе і багацце яе, мы самі сталі нявольнікамі.

Глядзіце раздзел



НЭЭМІІ 9:36
5 Крыжаваныя спасылкі  

бо яны будуць слугамі ягонымі і даведаюцца, што зна­чыць Мне і служыць валадарствам зямным».


Бо мы — нявольнікі; але і ў няволі нашай не пакінуў нас Бог наш. І Ён прыхіліў да нас міласэрнасць валадароў Пэрсаў, каб яны далі нам ажыць, узьняць Дом Бога нашага, і адбудаваць руіны ягоныя, і даць нам агароджу ў Юдэі і ў Ерусаліме.


Ваду сваю мы п’ем за срэбра, дровы нашыя прадаюць нам на грошы.


Перасьледвальнікі на шыі нашай, мы цяжка працуем, ня маем супачынку.


будзеш служыць ворагам тваім, якіх ГОСПАД спашле на цябе, у голадзе і смазе, у голасьці і нястачы ўсяго, і яны павесяць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль ня вынішчаць цябе.