А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.
НЭЭМІІ 8:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І знайшлі напісанае ў Законе, які ГОСПАД загадаў праз рукі Майсея, каб жылі сыны Ізраіля ў буданах у сьвята, якое ў сёмым месяцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І знайшлі напісанае ў законе, які Гасподзь даў праз Майсея, каб сыны Ізраілевыя ў сёмым месяцы, у сьвята, жылі ў кучках. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І напісанае ў законе, які даў Госпад праз Майсея, знайшлі, каб ізраэльцы ў час свята ў сёмым месяцы жылі ў палатках |
А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.
І справілі Сьвята Намётаў, як напісана, і [складалі] цэласпаленьні штодзённыя лікам паводле пастановы, як павіннасьць кожнага дня [вымагала].
І на другі дзень сабраліся галовы [дамоў] бацькоў народу, сьвятары і лявіты да Эзры кніжніка, каб разважаць словы Закону.
«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца сьвята Намётаў, сем дзён для ГОСПАДА.