І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.
НЭЭМІІ 7:64 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны шукалі свайго запісу ў сьпісах, і ён не знайшоўся; і яны былі адлучаны ад сьвятарства, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны шукалі радаводнага свайго запісу, і не знайшлося, і таму выключаны са сьвятарства. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны шукалі спісы свайго радаслоўя і не знайшлі; і яны былі выключаны са святарства, |
І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.
Узгадай ім, Божа мой, што яны апаганілі сьвятарства і запавет сьвятарства і лявітаў!
І палажыў мне Бог у сэрцы маім, і я сабраў шляхту, кіраўнікоў і народ, каб зрабіць попіс. І я знайшоў кнігу попісу тых, якія прыйшлі напачатку, і знайшоў, што напісана ў ёй:
А са сьвятароў: сыны Хабая, сыны Гаккоца, сыны Барзілая, які ўзяў жонку з дачок Барзілая з Гілеаду і быў названы імем іхнім.
І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са сьвятога сьвятых, пакуль не паўстане сьвятара з урымам і тумімам.
дык калі гэтага грэху дапусьціцца памазаны сьвятар, так што яго віна спадае на народ, тады складзе ён у ахвяру ГОСПАДУ як перамольную ахвяру за дапушчаны грэх маладога бычка без заганы.