НЭЭМІІ 7:43 - Біблія (пераклад А.Бокуна) лявіты: сыны Ешуа [з дому] Кадміэля, сыны Гадава — семдзясят чатыры; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лявітаў: сыноў Ісуса, з дома сыноў Гадэвы, семдзесят чатыры. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Левітаў: сыноў Ешуа, гэта значыць, сыноў з дома Кадмігэля, Бэнуі і Адовіі — семдзесят чатыры. |
Гэта галовы краю, якія жылі ў Ерусаліме, а ў гарадах Юдэі жыў кожны ва ўласнасьці сваёй, у гарадах сваіх, Ізраільцяне, сьвятары і лявіты, нэтынэі і сыны слугаў Салямона.
І лявіты: Ешуа, Біннуй, Кадміэль, Шэрэвія, Юда, Маттанія, які [кіраваў] гімнамі падзякі, ён і браты ягоныя.