Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому,
НЭЭМІІ 5:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро мне, пра ўсё, што я зрабіў для народу гэтага! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Спамяні, Божа мой, на добрае мне ўсё, што я зрабіў дзеля народу гэтага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памятай пра мяне, Божа мой, на карысць паводле ўсяго таго, што я зрабіў для гэтага народа. |
Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому,
«О, ГОСПАДЗЕ! Узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што добрае ў вачах Тваіх». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.
Узгадай пра мяне, Божа мой, дзеля гэтага і ня вытры добрых учынкаў маіх, якія я зрабіў для Дому Божага і для абслугі яго.
І я сказаў лявітам, каб яны ачысьціліся і прыйшлі вартаваць пры брамах, каб сьвяціць дзень супачынку. Таксама гэта ўзгадай пра мяне, Божа мой, і пашкадуй мяне паводле вялікасьці міласэрнасьці Тваёй!
і я [пастанавіў] пра ахвяраваньне дроваў у вызначаны час і пра пяршыны. Узгадай пра мяне, Божа мой, на дабро [мне]!
Памятай пра мяне, ГОСПАДЗЕ, праз ласкавасьць да народу Твайго! Наведай мяне са збаўленьнем Тваім,
Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, ГОСПАДЗЕ!»
Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.
І калі хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй».
Бо хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй.