НЭЭМІІ 3:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А каля іх адбудоўваў Шальлюм, сын Галяхеша, начальнік паловы акругі Ерусаліму, ён і дочкі ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Каля іх папраўляў Шалум, сын Галахеша, начальнік паўакругі Ерусалімскай, ён і дочкі ягоныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І побач іх аднавіў Сэлум, сын Алогаса, кіраўнік паловы акругі Ерузаліма, разам з дочкамі сваімі. |
прыдзьвернікі: сыны Шальлюма, сыны Атэра, сыны Тальмона, сыны Аккува, сыны Хатыты, сыны Шавая — сто трыццаць восем;
I ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі рукамі сваімі і прыносілі пражу блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і вісону.
Прашу і цябе, шчыры памочніку, дапамагай тым, якія змагаліся дзеля Эвангельля разам са мною, і з Клемэнтам, і з іншымі супрацоўнікамі маімі, імёны якіх у кнізе жыцьця.