з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.
НЭЭМІІ 12:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А з сыноў сьвятарскіх з трубамі [ішлі] Захарыя, сын Ёнатана, сына Шэмаі, сына Маттаніі, сына Міхая, сына Заккура, сына Асафа, Біблія (пераклад В. Сёмухі) а з сыноў сьвятаровых з трубамі: Захарыя, сын Ёнатана, сын Шэмаі, сын Матаніі, сын Міхея, сын Закхура, сын Асафа, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паміж святароў з трубамі ішлі і Захарыя, сын Ёнатана, сына Сямэі, сына Матаніі, сына Міхея, сына Закхура, сына Асафа; |
з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.
І вось, з намі на чале Бог, і сьвятары Ягоныя, і трубы гучныя, каб трубіць супраць вас. Сыны Ізраіля, не ваюйце з ГОСПАДАМ, Богам бацькоў вашых, бо не пераможаце».
А лявіты сьпевакі, усе яны, Асаф, Гэман, Едутун, і сыны іхнія, і браты іхнія, апранутыя ў вісон, з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі стаялі на ўсход ад ахвярніка, і з імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі ў трубы.
і Маттанія, сын Міхі, сына Заўдыя, сына Асафа, галоўны пачынальнік хвалы пры малітве, і Бакбукія, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуа, сына Галала, сына Едутуна.
і браты ягоныя: Шэмая, Азарэль, Мілалай, Гілалай, Маай, Нэтанэль, Юда, Ханані з музычнымі інструмэнтамі Давіда, чалавека Божага, і Эзра кніжнік [ішоў] перад імі.
Сем сьвятароў будзе несьці перад Каўчэгам сем трубаў з бараніх рагоў. У сёмы дзень абыйдзіце вакол гораду сем разоў, а сьвятары будуць трубіць у трубы.