І ўстаў Ешуа, сын Ёцадака, і браты ягоныя, сьвятары, і Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і браты ягоныя; і пабудавалі ахвярнік Бога Ізраіля, каб ахвяроўваць на ім цэласпаленьні, як напісана ў Законе Майсея, чалавека Божага.
НЭЭМІІ 12:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зэрубабэлем, сынам Шэалтыэля, і з Ешуа: Сэрая, Ярэмія, Эзра, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зарававэлем, сынам Салатыілавым, і зь Ісусам: Сэрая, Ерамія, Эзра, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А гэта святары і левіты, якія прыйшлі з Зарабабэлем, сынам Салаціэля, і Ешуа: Сарая, Ярэмія, Эздра, |
І ўстаў Ешуа, сын Ёцадака, і браты ягоныя, сьвятары, і Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і браты ягоныя; і пабудавалі ахвярнік Бога Ізраіля, каб ахвяроўваць на ім цэласпаленьні, як напісана ў Законе Майсея, чалавека Божага.
І ў другім годзе пасьля прыходу іхняга да Дому Божага ў Ерусалім, у другі месяц, пачалі [будаваць] Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і рэшта братоў іхніх, сьвятары і лявіты, і ўсе, што ўзыйшлі з палону ў Ерусалім, і паставілі лявітаў ад дваццаці гадоў і вышэй кіраваць працамі ў Доме ГОСПАДА.
І прыйшлі яны да Зэрубабэля і да галоваў [дамоў] бацькоў, і сказалі ім: «Будзем і мы будаваць з вамі, бо і мы, як і вы, шукаем Бога вашага і ахвяруем ахвяры Яму ад дзён Эсар-Гадона, валадара Асірыі, які прывёў нас сюды».
Тады ўсталі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і пачалі будаваць Дом Божы ў Ерусаліме, і з імі прарокі Божыя, якія дапамагалі ім.
І ўзыйшлі ў Ерусалім некаторыя з сыноў Ізраіля і са сьвятароў, лявітаў, сьпевакоў, прыдзьвернікаў і нэтынэяў у сёмы год валадара Артаксэркса.
Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээіміем, Азарыем, Рааміем, Нахаманіем, Мардэхаем, Більшанам, Міспэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Баанаю. [Вось] лік мужчынаў народу Ізраіля:
У другі год валадара Дарыя, у шосты месяц, у першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока да Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, кажучы:
І паслухалі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўся рэшта народу голас ГОСПАДА, Бога свайго, і словы Агея прарока, бо ГОСПАД, Бог іхні, паслаў яго, і народ баяўся ГОСПАДА.
І ўзрушыў ГОСПАД дух Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і дух Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, і дух усёй рэшты народу, і яны прыйшлі, і рабілі работу ў Доме ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога свайго,
«Скажы цяпер Зэрубабэлю, сыну Шэалтыэля, ваяводзе Юды, і Егошуа, сыну Егацадака, сьвятару вялікаму, і рэшце народу, кажучы:
І возьмеш срэбра і золата, і зробіш кароны, і ўложыш на галаву Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага,