НЭЭМІІ 1:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Узгадай, калі ласка, слова, якое Ты загадаў Майсею, слузе Твайму, кажучы: “Калі будзеце нявернымі, Я расьцярушу вас паміж народамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але спамяні слова, якое Ты наказаў Майсею, рабу Твайму, кажучы: калі вы зробіцеся злачынцамі, дык Я расьсею вас па народах, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Успомні слова, якое даў Ты рабу Твайму, Майсею, кажучы: “Калі будзеце грашыць, дык Я вас рассею паміж народамі; |
І Я расьцярушу цябе сярод народаў, і раскідаю паміж земляў, і прыму з цябе нячыстасьць тваю.
Дзеля гэтага бацькі будуць есьці сыноў пасярод цябе, а сыны будуць есьці бацькоў сваіх, і Я ўчыню над табою суды, і расьцярушу ўсю рэшту тваю на ўсе вятры”.
Але Я пакіну вам пры жыцьці сярод народаў тых, якія выратуюцца ад мяча, калі расьцярушу вас сярод земляў [чужых].
І ГОСПАД расьцярушыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там будзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэву і камяням.