І ён сказаў: «Бачыў я ўвесь Ізраіль, расьцярушаны па гарах, як авечкі, якія ня маюць пастуха. І сказаў ГОСПАД: “Ня маюць яны гаспадара. Няхай вяртаецца кожны ў дом свой у супакоі”».
НАВУМА 3:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьпяць пастухі твае, валадару Асірыі, слаўныя твае ляжаць, расьцярушаны народ твой па горах, і няма каму сабраць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьпяць пастары твае, цар Асірыйскі, пакояцца вяльможы твае; народ твой расьсеяўся па горах, і няма каму сабраць яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Спяць пастухі твае, цар Асірыйскі, адпачываюць князі твае, рассыпаўся народ твой па гарах, і няма каму сабраць яго. |
І ён сказаў: «Бачыў я ўвесь Ізраіль, расьцярушаны па гарах, як авечкі, якія ня маюць пастуха. І сказаў ГОСПАД: “Ня маюць яны гаспадара. Няхай вяртаецца кожны ў дом свой у супакоі”».
Няхай ахопіць іх жах і баязьлівасьць. Ад вялікасьці рамяна Твайго замоўкнуць яны як камень, аж пакуль пройдзе народ Твой, ГОСПАДЗЕ, пакуль пройдзе народ гэты, які Ты набыў [для Сябе].
І станецца, што кожны як сарна, якая ўцякае, і як авечка, якой няма каму пасьвіць, вернецца да народу свайго і кожны ўцячэ ў зямлю сваю.
Зыйдзі і сядзь у пыл, дзяўчына, дачка Бабілону! Сядзь на зямлі, без пасаду, дачка Халдэйцаў! Бо ты больш ня будзеш называцца чульлівай і далікатнай.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Вось, Я наведаю валадара Бабілонскага і зямлю ягоную, як наведаў валадара Асірыйскага.
Калі яны будуць разагрэтыя, Я падрыхтую для іх гасьціну, і напаю іх, каб усьцешыліся і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, кажа ГОСПАД.
І Я напаю князёў ягоных, і мудрацоў ягоных, і ваяводаў ягоных, і ўрадоўцаў ягоных, і волатаў ягоных, і яны заснуць сном вечным, і не прачнуцца, кажа Валадар. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
І валадары зямныя, і магнаты, і багатыры, і тысячнікі, і магутныя, і кожны слуга, і кожны свабодны схаваліся ў пячорах і ў горных скалах,