МАЦЬВЕЯ 22:43 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кажа ім: «Як жа Давід у Духу называе Яго Госпадам, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кажа ім: як жа Давід, з натхненьня, Госпадам Яго называе, калі кажа: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказаў ім: «Як жа тады Давід у Духу называе Яго Госпадам, кажучы: |
Бо сам Давід сказаў праз Духа Сьвятога: “Сказаў Госпад Госпаду майму: "Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх"”.
«Мужы браты! Мусіла споўніцца тое Пісаньне, якое казаў раней Дух Сьвяты праз вусны Давіда пра Юду, што стаўся павадыром тых, якія схапілі Ісуса,
Дзеля гэтага паведамляю вам, што ніхто, хто гаворыць у Духу Божым, ня скажа праклёну на Ісуса; і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі ў Духу Сьвятым.
бо ніколі прароцтва не прыносілася воляй чалавека, але гаварылі яго сьвятыя Божыя людзі, ведзеныя Духам Сьвятым.
І я адразу стаўся ў духу, і вось, пасад стаяў у небе, і на пасадзе — Той, Які сядзеў.