МАРКА 9:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І адзеньне Яго сталася бліскучым і такім белым, як сьнег, такім, што на зямлі бялільшчык выбеліць ня зможа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) адзеньне Ягонае зрабілася бліскучае, вельмі белае, як сьнег, як на зямлі бялільшчык ня можа выбеліць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адзенне Яго заззяла і стала белым, як снег, як на зямлі бялільшчык выбеліць не зможа. |
Хоць вы ляжыце паміж абораў, вы сталіся, быццам галубка, у якой крылы пакрытыя срэбрам, а пер’е — золатам зелянявым.
Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна.
Я бачыў, аж былі пастаўлены пасады, і Старадаўні Днямі сеў; адзеньне Ягонае — белае як сьнег, і валасы на галаве Ягонай — як воўна чыстая; пасад Ягоны — полымя агню, колы Ягоныя — агонь палючы.
І калі Ён маліўся, стаўся выгляд аблічча Ягонага іншым, і адзеньне Ягонае сталася белым, бліскучым.
І прамовіў Карнэль: «Ад чацьвёртага дня аж да гэтае гадзіны я посьціў і а дзявятай гадзіне маліўся ў доме маім; і вось, стаў перада мною муж у сьветлым адзеньні
каб есьці целы валадароў, і целы тысячнікаў, і целы дужых, і целы коней і вершнікаў на іх, і целы ўсіх свабодных, і слугаў, і малых, і вялікіх».
І я сказаў яму: «Пане, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія прыйшлі з вялікага прыгнёту. І яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.
Пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, вялізарны натоўп, палічыць якога ніхто ня мог, з усякага народу, і калена, і племені, і мовы стаіць перад пасадам і перад Ягнём, апранутыя ў белыя вопраткі, і пальмы ў руках іхніх,