А тыя кароны будуць для Хэлема, для Товіі, для Едаі і для Хэны, сына Сафоніі, як памятка ў сьвятыні ГОСПАДА.
МАРКА 14:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сапраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае ў-ва ўсім сьвеце, будзе сказана і пра тое, што яна зрабіла, на ўспамін пра яе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праўду кажу вам: дзе ні будзе абвешчана Дабравесьце гэтае ў цэлым сьвеце, сказана будзе ў памяць пра яе, і пра тое, што зрабіла яна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сапраўды кажу вам: дзе толькі будзе прапаведана гэта Евангелле ва ўсім свеце, будзе гаварыцца і пра тое, што яна зрабіла, на памяць пра яе». |
А тыя кароны будуць для Хэлема, для Товіі, для Едаі і для Хэны, сына Сафоніі, як памятка ў сьвятыні ГОСПАДА.
І ўзялі Майсей і Элеазар сьвятар золата ад тысячнікаў і сотнікаў, і занесьлі ў Намёт Спатканьня як памятны дар сыноў Ізраіля перад абліччам ГОСПАДА.
І будзе абвешчанае гэтае Эвангельле Валадарства па ўсім сьвеце на сьведчаньне ўсім народам, і тады прыйдзе канец.