А да бязбожніка сказаў Бог: «Навошта ты пералічваеш пастановы Мае, узьнімаеш запавет Мой да вуснаў тваіх,
МАРКА 1:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але прыгразіў яму Ісус, кажучы: «Замаўчы і выйдзі з яго!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ісус загразіў яму, кажучы: змоўкні і выйдзі зь яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але прыгразіў яму Ісус, кажучы: «Замаўчы і выйдзі з яго!» |
А да бязбожніка сказаў Бог: «Навошта ты пералічваеш пастановы Мае, узьнімаеш запавет Мой да вуснаў тваіх,
І адчыніліся вочы іхнія. І Ісус грозна глянуў на іх, кажучы: «Глядзіце, каб ніхто ня ведаў».
кажучы: «Пакінь! Што нам і Табе, Ісус Назарэец? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы!»
І Ён аздаравіў многіх хворых на розныя хваробы, і многіх дэманаў выгнаў, і не дазваляў дэманам гаварыць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.
Ісус, убачыўшы, што зьбіраецца натоўп, забараніў духу нячыстаму, кажучы яму: «Духу нямы і глухі! Я загадваю табе: выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго!»
І забараніў яму Ісус, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!» І, кінуўшы яго на сярэдзіну, дэман выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.
Выганяў таксама з многіх дэманаў, якія крычалі і казалі: «Ты — Хрыстос, Сын Божы». І Ён забараняў ім казаць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.
Яна, ідучы за Паўлам і намі, крычала, кажучы: «Людзі гэтыя — слугі Бога Найвышэйшага, якія прапаведуюць нам шлях збаўленьня!»