ЛЯВІТ 27:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі хто пасьвяціць дом свой ГОСПАДУ як сьвятую рэч, тады сьвятар ацэніць той дом, ці ён добры, ці благі. Як сьвятар ацэніць яго, так і будзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто прысьвячае дом свой у сьвятыню Госпаду, дык сьвятар павінен ацаніць яго, добры ён ці благі, і як ацэніць яго сьвятар, так і станецца; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто ахвяруе дом свой Госпаду як святую рэч, дык святар ацэніць той дом паводле таго, ці ён добры, ці благі. Як святар яго ацэніць, такая будзе яго вартасць. |
А калі той, хто пасьвяціў яго, [захоча] выкупіць дом свой, няхай дадасьць пятую частку кошту яго, і будзе яго.
Калі ж хто пасьвяціць зямлю сваю пасьля году юбілейнага, тады сьвятар палічыць срэбра паводле гадоў, якія застаюцца да наступнага году юбілейнага, і зьменшыць ацэнку.
І станецца поле гэтае ў годзе юбілейным свабодным, сьвятым для ГОСПАДА, як поле пад закляцьцем. Станецца яно ўласнасьцю сьвятара.