Ня будуць прадаваць з яе нічога, і ня будуць замяняць, і ніхто не забярэ што найлепшае з зямлі гэтай, бо яна сьвятая для ГОСПАДА.
ЛЯВІТ 27:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нельга яго замяніць, ані лепшае — горшым, ані горшае — лепшым. А калі хто заменіць быдла на быдла, і тое, што заменена, і на што заменена, будзе сьвятым для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) нельга выменьваць яго і замяняць добрае благім, альбо благое добрым; а калі пачне хто замяняць быдла быдлам, дык і яно і замена ягоная будзе сьвятыняю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нельга будзе яго замяніць, ані лепшае — горшым, ані горшае — лепшым. Калі б жа хто замяніў, то і тое, што заменена, і на што заменена будзе святой рэччу для Госпада. |
Ня будуць прадаваць з яе нічога, і ня будуць замяняць, і ніхто не забярэ што найлепшае з зямлі гэтай, бо яна сьвятая для ГОСПАДА.
А калі гэта будзе жывёла нячыстая, якой нельга складаць у ахвяру ГОСПАДУ, няхай паставяць яе перад абліччам сьвятара,
Калі гэта будзе быдла, якое складаецца ў ахвяру ГОСПАДУ, тады ўсё, што шлюбаваў для ГОСПАДА, ёсьць сьвятым.