І чыталі з кнігі Закону Божага дзень у дзень, ад першага дня аж да апошняга дня. І сьвяткавалі сьвята сем дзён, а ў восьмы дзень [сабралі] ўрачысты сход паводле пастановы.
ЛЯВІТ 23:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Будзеце сьвяткаваць гэтае сьвята штогод сем дзён. Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых. У сёмы месяц будзеце сьвяткаваць гэтае [сьвята]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сьвяткуйце гэта сьвята Гасподняе сем дзён у год: гэта пастанова вечная ў роды вашыя: на сёмым месяцы сьвяткуйце яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзеце святкаваць гэтую ўрачыстасць штогод сем дзён. Гэта будзе пастанова вечная для вашых пакаленняў. У сёмы месяц будзеце святкаваць гэтае свята. |
І чыталі з кнігі Закону Божага дзень у дзень, ад першага дня аж да апошняга дня. І сьвяткавалі сьвята сем дзён, а ў восьмы дзень [сабралі] ўрачысты сход паводле пастановы.
Аж да гэтага дня ня будзеце есьці ані хлеба, ані пражанага зерня, ані сырога зерня, пакуль не складзеце дар Богу вашаму. Гэта пастанова вечная ўсім пакаленьням вашым у-ва ўсіх сядзібах вашых.
У першы дзень возьмеце сабе найпрыгажэйшыя плады дрэваў, лісты пальмавыя і галіны дрэваў густых і вербаў рачных, і будзеце весяліцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, сем дзён.
А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца будзе сьвяты сход. Ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.