Няхай будзе малітва мая як кадзіла перад абліччам Тваім, а ўзьніманьне рук маіх — як дар вечаровы!
ЛЯВІТ 2:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І спаліць сьвятар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і спаліць сьвятар у памяць частку зерня і алею з усім ліванам: гэта ахвяра Госпаду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спаліць святар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для Госпада. |
Няхай будзе малітва мая як кадзіла перад абліччам Тваім, а ўзьніманьне рук маіх — як дар вечаровы!
Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,
А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, і спаліць сьвятар усё гэта на ахвярніку; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.
Прыносьце гэтыя рэчы як пяршыны, як дары ГОСПАДУ, але не кладзіце іх на ахвярнік, каб паліць на пах прыемны.
Калі прыносіш ахвяру з пяршынаў пладоў тваіх ГОСПАДУ, прынось каласы, высушаныя на агні, або тоўчанае зерне як ахвяру хлебную,
і возьме сьвятар памятную частку яе, і спаліць на ахвярніку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.
Ён у дні цела Свайго з вялікім крыкам і сьлязьмі прыносіў просьбы і ўпрошваньні да Таго, Які мог збавіць Яго ад сьмерці, і быў выслуханы дзеля багабойнасьці.