ЛЯВІТ 11:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але калі зерне было мокрае, і ўпала на яго падліна іхняя, яно будзе для вас нячыстым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі тады, калі вада налітая на насеньне, упадзе на яго што-небудзь ад трупа іхняга, дык яно нячыстае вам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але калі б якое насенне намачыла вада і такога дакранулася штосьці ад мярцвячыны, то яно будзе для вас нячыстым. |
Калі нешта ад падліны іхняй упадзе на насеньне, якое маюць сеяць, яно будзе чыстае.
Калі здохне жывёла, якую вам можна есьці, той, хто дакрануўся падліны яе, будзе нячысты да вечара.