Яны шукаюць Мяне з дня ў дзень і жадаюць ведаць шляхі Мае, быццам народ, які чыніць праведнасьць і не занядбоўвае суду Бога свайго. Пытаюцца Мяне пра суд праведны, наблізіцца да Бога жадаюць.
ЛУКАША 13:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады пачняцё гаварыць: “Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады пачняце казаць: «мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых вучыў Ты». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады пачнеце гаварыць: “Мы елі і пілі з Табою, і навучаў Ты на нашых вуліцах”; |
Яны шукаюць Мяне з дня ў дзень і жадаюць ведаць шляхі Мае, быццам народ, які чыніць праведнасьць і не занядбоўвае суду Бога свайго. Пытаюцца Мяне пра суд праведны, наблізіцца да Бога жадаюць.
І Ён скажа: “Кажу вам, Я ня ведаю вас, адкуль вы; адыйдзіце ад Мяне ўсе, якія робяць няправеднасьць”.
Зрабіце плады, годныя навяртаньня, і не пачынайце гаварыць у сабе: “Бацьку маем Абрагама”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.
Яны кажуць, што ведаюць Бога, а ўчынкамі адракаюцца, [яны —] брыдотныя і непакорныя, і на ўсякую добрую справу няздольныя.