І будзе Эзэкіэль для вас знакам. Тое, што ён зрабіў, будзеце і вы рабіць, калі гэта прыйдзе, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД".
ЛУКАША 11:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж натоўп пачаў зьбірацца, Ён пачаў гаварыць: «Пакаленьне гэтае злое; яно шукае знаку, і знак ня будзе дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі люд пачаў сыходзіцца ў мностве, Ён пачаў гаварыць: род гэты ліхі; ён шукае азнакі, і азнака не даецца яму, апрача азнакі Ёны прарока; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі сабраліся людзі, пачаў казаць: «Род гэты ёсць род нягодны; шукае знака, і знак не будзе дадзены яму, толькі знак Ёны прарока. |
І будзе Эзэкіэль для вас знакам. Тое, што ён зрабіў, будзеце і вы рабіць, калі гэта прыйдзе, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД".
А ўбачыўшы мноства фарысэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: «Спараджэньні яхідны, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх у гэтым пакаленьні, чужаложным і грэшным, таго і Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі сьвятымі».
каб была спагнаная з пакаленьня гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад заснаваньня сьвету,
Тым часам сабраўся шматтысячны натоўп, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён пачаў гаварыць спачатку да вучняў Сваіх: «Сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай, якая ёсьць крывадушнасьць.
Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязьвернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды сына твайго».
Тады яны сказалі Яму: «Які тады зробіш знак, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш?
Ваш бацька — д’ябал, і вы хочаце выконваць пажаданьні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойца ад пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён гаворыць хлусьню, гаворыць сваё, бо ён — хлус і бацька хлусьні.