Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 9:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І здаралася, што воблака [стаяла] ад вечара да раніцы, а раніцаю падымалася, і яны выходзілі [ў дарогу]. Або [стаяла] воблака дзень і ноч, і воблака падымалася, і яны выхо­дзілі [ў дарогу].

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

часам воблака стаяла толькі ад вечара да раніцы, і раніцай падымалася воблака, тады і яны выпраўляліся; альбо дзень і ноч стаяла воблака, і калі падымалася, і яны тады выпраўляліся;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі воблака стаяла ад вечара да раніцы, а на світанні адразу ж пакідала скінію, то і яны адпраўляліся ў дарогу; а калі воблака адыходзіла праз дзень і ноч, яны зварочвалі палаткі.

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 9:21
4 Крыжаваныя спасылкі  

У слупе воблачным Ты вёў іх удзень, і ў слупе вогненным — уначы, каб асьвятляць ім шлях, па якім яны ішлі.


Ты, у вялікай літасьці Тваёй, не пакінуў іх у пустыні. Слуп воблачны не адыходзіў ад іх удзень, каб весьці іх па шляху, і слуп вогненны — уначы, каб асьвятляць ім шлях, па якім ісьці.


І здаралася, што мала дзён [стаяла] над Сялібай, і [сыны Ізраіля] паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі [ў дарогу].


Або два дні, або месяц, або некалькі дзён [стаяла] воблака над Сялібай, і сыны Ізраіля стаялі табарам і не выходзілі [ў дарогу].