І былі чацьвёра пракажоных каля ўваходу ў браму. І сказалі яны адзін аднаму: «Навошта мы тут сядзім, [чакаючы] сьмерці?
ЛІКІ 5:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Загадай сынам Ізраіля выдаліць з табару ўсіх пракажоных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) загадай сынам Ізраілевым выслаць з табара ўсіх пракажоных, і ўсіх кравацечных, і ўсіх, што апаганіліся ад мёртвага, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Загадай сынам Ізраэля выдаліць з лагера ўсіх пракажаных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка. |
І былі чацьвёра пракажоных каля ўваходу ў браму. І сказалі яны адзін аднаму: «Навошта мы тут сядзім, [чакаючы] сьмерці?
Пракажоны, крануты гэтай хваробай, будзе мець разадранае адзеньне, нячэсаныя валасы на галаве і бараду заслоненую, і будзе крычаць: “Нячысты, нячысты!”
Усе дні хваробы сваёй ён будзе нячыстым. Будзе жыць асобна, па-за табарам жытло ягонае.
І сьвятар агледзіць яго, і вось, лішай пашырыўся на скуры, і сьвятар прызнае яго нячыстым; гэта праказа.
Ачышчаны памые адзеньне сваё, абголіць усе валасы свае, і вымыецца ў вадзе, і будзе чысты. Пасьля ачышчаны ўвойдзе ў табар і будзе жыць сем дзён па-за намётам сваім.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Гавары сьвятарам, сынам Аарона, і кажы ім: “Няхай не занечышчаецца сьвятар, дакранаючыся памёршага з народу свайго.
Усякая душа, якая ня будзе ўпакорваць [сябе] ў той дзень, будзе вынішчана спасярод народу свайго.
І воблака адыйшло ад Намёту. І вось, Мірыям сталася белая, як сьнег, ад праказы. І павярнуўся Аарон да Мірыям, і вось, яна пракажоная.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, ці ня мусіла б яна сем дзён саромецца? Так мае яна на сем дзён быць па-за табарам, а потым вернецца».
І вы будзеце па-за табарам сем дзён. Усе, хто забіў [душу] або дакрануўся да забітага, мусіць ачысьціцца ў трэці і ў сёмы дзень, вы і палонныя вашыя.