І справілі Сьвята Намётаў, як напісана, і [складалі] цэласпаленьні штодзённыя лікам паводле пастановы, як павіннасьць кожнага дня [вымагала].
ЛІКІ 29:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Апрача цэласпаленьня на пачатак месяца і яго ахвяры хлебнай і апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай, паводле пастановы [складайце іх] на мілы пах, ахвяру агнявую ГОСПАДУ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) звыш цэласпаленьня і хлебнага прынашэньня яго ў дзень маладзіка, і звыш пастаяннага цэласпаленьня і хлебнага прынашэньня яго і паліваньня іх, паводле ўстанаўленьня, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) апрача ахвяры цэласпалення ў першы дзень кожнага месяца разам з ахвяраю з ежы і апрача штодзённай ахвяры цэласпалення з ахвяраю з ежы і звычайнымі ўзліваннямі дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду. |
І справілі Сьвята Намётаў, як напісана, і [складалі] цэласпаленьні штодзённыя лікам паводле пастановы, як павіннасьць кожнага дня [вымагала].
«Загадай Аарону і сынам ягоным, кажучы: “Вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня. Ахвяра цэласпаленьня будзе прыносіцца на вогнішчы на ахвярніку ўсю ноч аж да раніцы, і агонь будзе гарэць на ахвярніку.
і станецца, што перад вачыма грамады будзе зроблена гэта занядбаньне, павінна ўся грамада скласьці цяля ў ахвяру цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ, адпаведную ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, і казла ў ахвяру за грэх.
тады той, хто прыносіць дар ахвярны ГОСПАДУ, [прынясе] ў ахвяру хлебную адну дзясятую [эфы] пшанічнай мукі, запраўленай адной чацьвёртай гіну алею.
І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: двух бычкоў, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят,
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
А калі прыхадзень, які жыве ў вас, справіць Пасху паводле пастановаў і звычаяў Пасхі, парадак той самы будзе ў вас і для чужынца, і для тутэйшага на зямлі гэтай”».