І ўбачыла асьліца анёла ГОСПАДА, які стаяў на шляху, і меч ягоны выцягнуты ў руцэ ягонай, і зыйшла асьліца з дарогі, і пайшла ў поле. І Білеам ударыў асьліцу, каб яна завярнула на дарогу.
ЛІКІ 22:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І стаў анёл ГОСПАДА на сьцежцы паміж вінаграднікамі, і мур быў з таго і з гэтага боку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І стаў анёл Гасподні на вузкай дарозе, паміж вінаграднікамі, дзе з аднаго боку сьцяна і з другога боку сьцяна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Анёл Госпадаў стаў на цеснай дарозе паміж двума мурамі, якімі былі абкружаны вінаграднікі. |
І ўбачыла асьліца анёла ГОСПАДА, які стаяў на шляху, і меч ягоны выцягнуты ў руцэ ягонай, і зыйшла асьліца з дарогі, і пайшла ў поле. І Білеам ударыў асьліцу, каб яна завярнула на дарогу.
І ўбачыла асьліца анёла ГОСПАДА, і прыціснулася да муру, і прыціснула нагу Білеама да муру, і ён зноў пачаў біць яе.