ЛІКІ 21:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў валадар Араду, Хананеец, які жыў у Нэгеве, што Ізраільцяне ідуць шляхам ад Атарыму, і напаў ён на Ізраіля, і ўзяў палонных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ханаанскі цар Арада, які жыў на поўдні, пачуўшы, што Ізраіль ідзе дарогаю ад Атарыма, уступіў у бітву зь Ізраільцянамі і некалькіх зь іх узяў у палон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі цар Арада, хананей, які пражываў у Нагэбе, даведаўся, што ізраэльцы падыходзяць дарогай ад Атарыма, напаў ён на Ізраэль, і ўзяў палонных з яго. |
І зыйшлі Амалекцы і Хананейцы, якія жылі на гары, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Хармы.
І пачуў валадар Араду, Хананеец, які жыў у Нэгеве ў зямлі Ханаан, што ідуць сыны Ізраіля.
Жыхары Гаю забілі з іх каля трыццаці шасьці чалавек, гонячы іх ад брамы аж да Шэбарыму, і забівалі іх на спуску з гары. І саслабела сэрца народу, і сталася, як вада.
Сыны Кенэя, цесьця Майсея, выйшлі з гораду Пальмаў з сынамі Юды ў пустыню Юды, якая на поўдзень ад Араду, і там абжыліся з народам.